FAQ: Why it is necessary to declare Russian occupation of Belarus and derecognize Lukashenka
Answers to common questions about our petition to declare Russian occupation of Belarus and derecognize Lukashenka, in Belarusian and English.
Якім чынам прызнанне Беларусі акупаванай дапаможа беларусам?
- Юрыдычны статус для добраахвотнікаў ва Украіне, рэйкавых партызанаў, удзельнікаў плану Перамога.
- Непрызнанне міжнародных дамоў, у тым ліку пагражаючых незалежнасці Беларусі.
- Немагчымасць атрымання рэжымам Лукашэнкі крэдытаў ад імя беларусаў, нагода скасаваць такія крэдыты пасля вызвалення Беларусі ад акупацыі.
- Спрашчэнне атрымання віз, палітычнага прытулку, статусу ўцекачоў для беларусаў; прадухіленне абмежаванняў на візы ці віды на жыхарства для грамадзян Беларусі.
- Міжнароднае прызнанне Пераходнага Кабінета і пашырэнне яго магчымасцяў для паскарэння перамогі над рэжымам Лукашэнкі.
- Даданне пытанняў аб вывадзе расійскіх войскаў і выбарах з удзелам міжнародных назіральнікаў у Беларусі на перамовах пасля паразы Расіі ў вайне супраць Украіны.
Ці падпадае сітуацыя ў Беларусі пад азначэнне акупацыі паводле міжнародных законаў?
Так. Паводле Гаагскай канвенцыі 1907 г., тэрыторыя пад фактычным кантролем варожай арміі ёсць акупаванай. Жэнеўская канвенцыя 1949 г. ўдакладняе, што стан акупацыі не залежыць ад наяўнасці ўзброенага супраціву.
Расійская армія:
- знаходзіцца ў Беларусі без дазволу законна абранага ўраду;
- не падпарадкоўваецца мясцовым уладам;
- бесперашкодна карыстаецца ваеннай і грамадзянскай інфраструктурай Беларусі для вядзення вайны, супраць якой выступае значная большасць беларусаў.
Таму расійская армія ёсць варожай для Беларусі. Урад Лукашэнкі цалкам залежыць ад Расіі і расійскай арміі і таму з’яўляецца марыянетачным і акупацыйным.
Ці не зробіць міжнародная дэлегітымізацыя Лукашэнку яшчэ болей залежным ад Расіі?
Залежнасць Лукашэнкі ад Расіі стала абсалютнай і незваротнай адразу пасля падзей жніўня 2020 г. Удзел рэжыму Лукашэнкі ў злачыннай агрэсіі Расіі супраць Украіны цэментаваў гэтую залежнасць. Лукашэнка не мае ніякіх чынаў пазбавіцца ад расійскага дыктату.
Няўдалыя спробы ізаляваць Лукашэнку ад Расіі ўжо прывялі Ўкраіну, Беларусь і ўсю Еўропу да катастрафічных наступстваў. Дэмакратычныя краіны мусяць прынцыпова падтрымліваць імкненне беларусаў да дэмакратыі.
Ці не паспрыяе прызнанне акупацыі далейшай страце Беларуссю дзяржаўнага суверэнітэту?
Наадварот, найхутчэйшая дэлегітымізацыя Лукашэнкі і прызначэнне яго рэжыму акупацыйным прадухіліць канчатковую страту суверэнітэту і далучэнне Беларусі да складу Расіі. Прызнанне факту акупацыі пазбавіць легітымнасці дамовы рэжыму Лукашэнкі з Расіяй і створыць умовы для аднаўлення незалежнасці Беларусі пасля вываду расійскіх войскаў з тэрыторыі краіны.
Лукашэнка і Пуцін парушылі ўсе міжнародныя юрыдычныя нормы. Адзінае, што можа абмежаваць іх злачынныя дзеянні – гэта матэрыяльныя наступствы. Пазбаўленне акупацыйнага ўраду Лукашэнкі права прадстаўляць Беларусь у міжнародных пагадненнях адчыняе новыя шляхі да такіх матэрыяльных наступстваў.
Якія матэрыяльныя наступствы для Лукашэнкі будзе мець міжнароднае прызначэньне яго рэжыма нелегітымным і акупацыйным?
Найбольш непасрэднае наступства – немагчымасць атрымання рэжымам Лукашэнкі ад імя беларусаў сродкаў, прызначаных міжнароднымі арганізацыямі на дапамогу Беларусі, напрыклад крэдытаў МВФ на барацьбу з пандэміяй.
Адначасовае абвяшчэнне Святланы Ціханоўскай легітымным прадстаўніком Беларусі створыць юрыдычную базу для арышту актываў Лукашэнкі і яго хаўруснікаў. Арыштаваныя актывы могуць быць выкарыстаны на рэпарацыі для Ўкраіны і на развіццё дэмакратычнай Беларусі.
Навошта ў адной петыцыі так шмат розных патрабаванняў?
Усе патрабаванні гэтай петыцыі ўзаемазалежныя.
Напрыклад, вывад расійскіх войскаў з Беларусі будзе эфемерным, калі Беларусь застанецца пад кантролем падпарадкаванага Расіі рэжыму, які запрасіў гэтыя войскі, залежыць ад іх прысутнасці, і можа ў любы момант запрасіць іх ізноў. Для пазбаўлення Беларусі ад акупацыі мы патрабуем не толькі вываду расійскіх войскаў, але і адлучэння ад улады злачыннага калабарацыйнага рэжыму Лукашэнкі.
Калі ўрад Лукашэнкі будзе прызнаны акупацыйным і вінаватым у тэрарызме і злачынствах супраць чалавечнасці, яго замежныя актывы могуць быць канфіскаванымі краінамі, ў якіх яны знаходзяцца. Каб была падстава захаваць іх для незалежнай і вольнай Беларусі, неабходна прызначыць легітымнага прадстаўніка народу Беларусі.
Ці вызваляе беларусаў абвяшчэнне Беларусі акупаванай краінай ад адказнасці за ўдзел Беларусі ў нападзе Расіі на Украіну?
Не вызваляе. Статус акупаванай краіны не пазбавіць Беларусь і беларусаў ад адказнасці за наступствы таго, што беларусы дапусцілі Лукашэнку да ўлады. Пасля 24 лютага 2022 г. да абавязку беларусаў захаваць будучыню сваёй краіны дадаўся абавязак перад Украінай. Беларусы ў Беларусі і за яе межамі мусяць рабіць усё, каб дапамагчы ўкраінцам адбіць напад Расіі і адбудаваць сваю краіну.
Дадаткова, дэлегітымізацыя і прызнанне ўрада Лукашэнкі акупацыйным высветліць міжнародны юрыдычны статус беларусаў, якія змагаюцца за волю Украіны сёння. Калі Беларусь – акупаваная краіна, то беларускія добраахвотнікі ў арміі Украіны і рэйкавыя партызаны ў Беларусі – гэта не найміты і злачынцы, а ваяры, на якіх распаўсюджваюцца міжнародныя нормы, якія ахоўваюць правы ваеннапалонных.
English
How will recognition of Belarus as occupied help Belarusians?
- Legal status for volunteers in Ukraine, rail partisans, and participants of the Victory plan.
- Non-recognition of international agreements, including those threatening the independence of Belarus.
- A reason to prevent Lukashenka regime from receiving loans on behalf of Belarusians, and to repudiate such loans after the liberation of Belarus from occupation.
- Simplification of visa, political asylum, and refugee status process for Belarusians; prevention of restrictions on visas or residence permits for citizens of Belarus.
- International recognition of the Transitional Cabinet and expansion of its options for bringing closer the victory over Lukashenka’s regime.
- Raising the withdrawal of Russian troops from Belarus and new elections with participation of international observers in Belarus in negotiations following Russia’s defeat in the war against Ukraine.
Does the situation in Belarus fall under the definition of occupation according to international law?
Yes. According to the Hague Convention of 1907, a territory under the actual authority of the enemy army is deemed to be occupied. The Geneva Convention of 1949 clarifies that the state of occupation does not depend on the presence of armed resistance on the territory.
The Russian army:
- is in Belarus without a permission of the legally-elected government;
- is not subordinate to the local authorities;
- freely uses the military and civil infrastructure of Belarus to wage a war that the vast majority of Belarusians oppose.
Therefore, the Russian army is hostile to Belarus. Lukashenka’s regime entirely depends on Russia and the Russian army, that makes it a puppet state and an occupation government.
Won’t international delegitimization make Lukashenka even more dependent on Russia?
Lukashenka’s dependence on Russia became absolute and irreversible right after the events of August 2020. The participation of Lukashenka’s regime in Russia’s criminal aggression against Ukraine cemented this dependence. Lukashenka has no way to get rid of Russian dictate.
Failed attempts to isolate Lukashenka from Russia have led Ukraine, Belarus, and the entire Europe to catastrophic consequences. Democratic countries must maintain principled support for the aspirations of Belarusians for democracy.
Won’t the recognition of the occupation contribute to the further loss of Belarus’ state sovereignty?
On the contrary, the fastest delegitimization of Lukashenka and the designation of his regime as an occupation government will prevent total loss of sovereignty by Belarus and its annexation by Russia. Recognition of the occupation will deprive Lukashenka’s deals with Russia of legitimacy and will create conditions for restoring Belarus’ independence after Russian troops withdraw from Belarus.
Lukashenko and Putin violated all international legal norms. The only thing that can limit their criminal actions is material consequences. Depriving the occupation government of Lukashenka of the right to represent Belarus in international agreements opens new ways to such material consequences.
What are the material consequences for Lukashenka of the international designation of his regime as illegitimate and occupying?
The most immediate consequence is the impossibility of Lukashenka’s regime receiving funds designated by international organizations to help Belarus, such as IMF loans for the fight against the pandemic, on behalf of Belarusians.
The simultaneous announcement of Sviatlana Tsikhanouskaya as the legitimate representative of Belarus will create a legal basis for the seizure of assets of Lukashenka and his associates. Such funds can then be used for reparations to Ukraine and for the development of democratic Belarus.
Why are there so many different demands in one petition?
All demands of this petition are interdependent.
For example, a withdrawal of Russian troops from Belarus can remain ephemeral as long as Belarus is ruled by the regime that is subordinate to Russia, invited Russian troops, depends on their presence, and can invite them back at any time. To free Belarus of the occupation, we demand not only that Russian troops leave Belarus but also that the criminal collaborationist Lukashenka regime is dismantled.
Once the Lukashenka regime is recognized as occupation government responsible for acts of terrorism and crimes against humanity, its assets can be seized by other countries. Only an internationally recognized representative of the people of Belarus would have legal standing to preserve these assets for the independent and free Belarus.
Does declaring Belarus an occupied country release Belarusians from responsibility for Belarus’ participation in Russia’s attack on Ukraine?
No, it does not. The status of an occupied country will not absolve Belarus and Belarusians of responsibility for the consequences of allowing Lukashenka to come to power. After February 24, 2022, an obligation to Ukraine was added to the obligation of Belarusians to protect the future of their own country. Belarusians in Belarus and abroad must do everything to help Ukrainians repel Russia’s attack and rebuild their country.
Also, delegitimizing the Lukashenka regime as an occupation government will clarify the international legal status of the Belarusians who are fighting for the freedom of Ukraine today. If Belarus is an occupied country, then Belarusian volunteers in Ukraine’s army and rail partisans in Belarus are not mercenaries and criminals but combatants subject to international norms that protect the rights of prisoners of war.